Каб ня жыў пад прыгнётам,ў прымусе, Каб ня трапіў у пастку ізноў Я жадаю табе,беларусе, Не пакінуць сваіх каранёў.
Вораг каб ні на што не спакусіў, Ні на злата,ні на камяні, Я жадаю табе,беларусе, Не забыць на свае карані.
Каб ня енчыла сэрца у скрусе, Каб спяваў,а ня ведаў - чамусь? Я жадаю табе,беларусе, Не пакінуць сваю Беларусь!
|